Аляксандар Ірванец

Любі!

Любі Аклахому‚ радзімы наш край‚
Як бацьку і родную маму.
Аёву любі і Фларыду кахай‚
Краіну сваю Ллабаму.

Любі Каліфорнію ўночы і ўдзень‚
Зь ёй радасьць дзялі і маркоту.
Любі Індыяну. І сонца прамень
Загляне і ў пашу Дакоту.

Дзяўчо! Не глядзі‚ адыдзі чым хутчэй!
Твая прыгажосьць без завады‚
Ды не пакахаць мне блакітиых вачэй,
Пакуль не палюбіш Нэвады.

Юнак! Ты любіцьмеш аддана‚ як брат‚ Кахацьмеш мацней ад каханай
Акругу Калумбію й Джорджыю-штат
3 Мантанаю й Луізыянай.

Каб родны свой кут палюбіць дарагі‚
Любіць навучыся па-брацку
Палі Арызоны й Аляскі сьнягі‚
І мілую сэрцу Нэбраску.

Любоўю‚ мацнейшай за поцяг да вульв‚ Вядомы й сьляпому‚ глухому‚
Вірджыиію-штат‚ як Вірджынію Вулф‚
Любі‚ І любі Аклахому!..

красавік 1992


Айнэ юіяйнэ нахтмузік

На Доне й на Сяне
Прасьцерлася ў зьзяньні‚
Ад Тыгра зь Еўфратам ляжыш аж да Осла й Баранавіч.
Ўжо сонца нізеиька‚
Ўжа вечар блізенька‚
А я табе‚ нэнька‚ кажу па-сыноўску "дабранач..."
Ды перш‚ як ты вочы свае‚ нібы брамы‚ да заўтра прычыніш‚
Давай мы згадаем усіх‚
Што ня сьпяць гэтай ночы з прычыны альбо й без прычыны:
Твае касманаўты
На станцыі званай "Трызуб" - і яна не сыходзіць з арбіты;
Твае кастаправы
Сьціскаюць пашчэнкі‚ іх локці й калені пабіты;
Твае пэдэрасты
Дагэтуль законы прымаюць (альбо не прымаюць),
Альбо за халяву хаваюць‚ альбо за каўнер заліваюць;
Твае мільяиэры
Дагэтуль здабытыя лічаць мільсны;
Твае афіцэры
Засвойваюць мову й муштруюць яшчэ не гатовыя ў бой батальёны;
Твае Раксаляны -
Руплівыя панны -
Йдуць замуж па пяць разоў нанач.
Сьвятой і злачыннай‚ адзінай магчымай -
Дабранач‚ айчына‚ дабранач‚ айчына‚ дабранач...
Астатнія сьпяць. У лясах тваіх сьпяць зьвераняты.
Асёл лег з баранам‚ а тыгр‚ нібы з братам‚ абняўся зь еўфратам.
На водах тваіх мірпа сьпяць караблі: ледаколы і яхты‚
эсьмінцы і крэйсэры‚ і кананеркі‚ маторкі‚ чаўны, мінаносцы‚
і танкеры‚ катамараны і баржы‚ і траўлеры, і кітабоі‚ байдаркі‚
каноэ‚ галеры і кліпэры‚ і рудавозы‚ і баркі‚ і сэйиэры‚ і трымараны‚
і авіяносцы‚ і катэры‚ і галіёны‚ і джонкі, - асобна ж ад іх -
каравэлы й гандолы.
Сьпяць людзі ў будынках‚ і нават паэты - усе джоны доны твае‚
дон жуаны, гандоны‚ -
Яны нават сьпяць у якіхсьці альковах‚ і нібы ў аковах -
У абдымках сваіх маргарыт‚ выпакутаваных‚ выпадковых.
Ты заўтра паэтаў у строі ўбярэш‚
у сьвяточныя шаты апранеш.
Устаііеш на досьвітку‚ з шатаў тых кроў‚ смаркачы адпярэш.
То дабранач‚ айчына‚ дабранач…
Я ўжо адплываю‚ але адчуваю‚ як у гарадох іхных родных
Да сну ўжо схіляюцца й двох пабрацімцаў маіх багароўных‚
І легчы‚ убок адкладаючы з болем свае 3 (тры) пяры, нам пара‚
І мы засынаем і не пасьпяваем табе пажадаць напасьледак дабра... -
Ноч.

Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч
Паводле: Плерома‚ 3'98‚ Івано-Фраикобськ‚ 1998.