| Галіна Петрасаняк
* * *
Мы перайшлі мяжу. Мы рвалі краскі ў чужых палёх‚
цішком вымаўляючы словы пачутай першы раз мовы‚
спалі пад чыстым небам‚ і бацькаўшчына ў нашых снох
зьяўлялася ўсе радзей - амаль заўсёды зімовы
суворы ды велічны краявід‚ і кожны яго спакмень
пячатку нязьменнасьці нёс. І мы ўсё менш дасканала
згадвалі птушак яе галасы‚ пах дому‚ родны агмень -
нам гэта хутчэй дарэчным здавалася‚ чым замінала.
Краіна‚ што мы абралі, была ўжо сваёю для нас.
Захапленьне быцьцём тут сягала свайго апагею.
Ды ў сама нявінных размовах бянтэжыла нас падчас
імя дзівака з Ітакі‚ загадкавага Адысэя.
* * *
3 вышыні птушынага лёту - дахі‚ вежы і купалы
прыцярушанай сьнежаньскім сьнегам непараўнанай Прагі‚
Хай асеньняга дия мэлёдыя будзе гучаць з імглы‚
калі даўнія праскія віны тваю спаталялі прагу
далёкіх вандровах і ўражаньняў‚ Ціха гас
парк на схіле й палітрай сваёю нагадваў фрэску‚
музыкі на Карлавым мосьце ігралі асеныгі джаз‚
устурбаваны жаночы голас кагосьці клікаў па-чэску.
Выпадковаму госьцю‚ які свой пакінуў дом‚
сьвет‚ што не тое каб новы - хутчэй зусім не адкрыты‚
жыцьцё иадавалася музыкай Дворжака ці вітражом
сэцэсыйным Альфонса Мухі ў саборы сьвятога Віта.
* * *
Назаўсёды застацца ў школе дамшіканак наўпоблізь Вены‚
маліцца выключна ўкраінскаю‚ сёстрам на дзіва.
Часам пасьля вячэры родным пісаць сумленна‚
Пытаючыся, як здароўе й ці гародніна дома ўрадзіла.
Штодзённа хадзіць на рынак па Schlossbergstrasse‚
прызвычаіцца да дастатку‚ набыць машыну‚
жыць у згодзе з сабою, падзяку складаючы Спасу, ш
то ўсё выйшла так добра. І раптам бяз дай прычыны‚
гадоў недзе праз дваццаць‚ калі ўжо ніхто пя будзе
пазнаваць у табе чужынку‚ прачнуцца зранку‚
памаліцца ўкраінскаю зноў - хай дзівяцца людзі -
і‚ зь сябе не скідаючы вопраткі дамініканкі‚
ведаючы дакладна‚ што і на што мяняеш‚
рушыць‚ каб не вяртацца больш, дарогай прамой‚
дзівячы тых‚ хто ня думаў‚ што слова "айчына" мае
аж так неагорную ёмістасьць.
І зьдзівіцца самой.
Пераклаў з украінскай Андрэй Хадановіч
Паводле: Галина Петросаняк‚ Світло окраін. 1вано-Франківсък‚
|